Апошні месяц прыярытэтнай рэгістрацыі даменаў .БЕЛ
У ўладальнікаў таварных знакаў і фірменных найменняў застаўся ўсяго месяц для таго, каб падаць заяўку на прыярытэтную рэгістрацыю дамена ў кірылічнай зоне .БЕЛ.
Прыём заявак ідзе поўным ходам з 1 сакавіка 2014 года. На першым этапе прыярытэтнай рэгістрацыі, які працягнецца да канца мая, заяўкі прымаюцца толькі ад уладальнікаў таварных знакаў, фірменных найменняў, геаграфічных указанняў.
Аб дакладных лічбах пакуль казаць рана, многія заяўкі яшчэ альбо не аплочаны, альбо патрабуюць выпраўлення. Часцей за ўсё не хапае пацвярджаючых дакументаў ці яны не завераны належным чынам. Зразумела, рэкорд расійскага дамена .РФ з 17 000 рэгістрацый на першым этапе запуску зоны нам не пабіць. Аднак ўкраінскі кірылічны дамен .УКР мы ўпэўнена абганяем. На сённяшні дзень пададзена больш за 6 000 заявак на рэгістрацыю .БЕЛ. Усе заяўкі будуць разгледжаны да 31 траўня, калі спрэчныя выпадкі будуць выключаныя, а патрабаваныя камісіяй ўдакладненні – атрыманы ад заяўнікаў.– тэхнічны адміністратар даменных зон .BY и .БЕЛ.
Нагадаем, новы беларускі дамен .БЕЛ дазваляе рэгістраваць інтэрнэт-адрасы для сайтаў на рускай і беларускай мовах. Гэта дадатковая магчымасць зрабіць свой інтэрнэт-рэсурс больш вядомым, а таксама адкрыць новыя каналы для прасоўвання бізнесу. Напрыклад, эфектная вонкавая рэклама, выкарыстанне ключавых слоў у адрасе для прасоўвання ў пошукавых сістэмах і г.д. Да таго ж, не варта недаацэньваць уклад такога дамена для старога добрага «сарафаннага радыё». Бо запомніць і правільна ўвесці ў браузерны радок, да прыкладу, «стройка.бел» нашмат прасцей, чым «srtoyka.by» або «stroica.by».
Адкрытая рэгістрацыя імёнаў у зоне .БЕЛ для ўсіх жадаючых стартуе з 1 кастрычніка. Кошт і правілы рэгістрацыі будуць аналагічныя тым, што існуюць для дамена .BY. Перад адкрытай рэгістрацыяй жадаючых аднымі з першых атрымаць кірілічны дамен чакае серыя дабрачынных аўкцыёнаў прэміум-даменаў .БЕЛ, якая будзе доўжыцца з 1 чэрвеня па 30 верасня.