Больш 2 500 даменаў .БЕЛ адобрана да рэгістрацыі – і гэта толькі пачатак!

"Зялёнае святло" для рэгістрацыі кірылічных даменаў ужо атрымалі дзяржаўныя органы і арганізацыі. Апрацоўка заявак ад камерцыйных арганізацый завершыцца да канца гэтага тыдня.

Першы этап прыярытэтнай рэгістрацыі даменных імёнаў .БЕЛ доўжыўся тры месяцы з 1 сакавіка па 1 чэрвеня. Падаць заяўку на ўдзел у ім маглі дзяржаўныя органы і арганізацыі, а таксама ўладальнікі таварных знакаў і фірменных найменняў юрыдычных асоб.

Заяўкі ад дзяржорганаў разглядаў Аператыўна-аналітычны цэнтр пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Рашэнне па іншых даменах прымае спецыяльная камісія, сфарміраваная з ліку прадстаўнікоў Беларускай гандлёва-прамысловай палаты і Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці. Сваю працу яна пакуль не скончыла. Чакаецца, што ўсе заяўкі на дамены .БЕЛ, якія не выклікаюць сумневаў у прыналежнасці таварнага знака або фiрменнай назвы, будуць адобраны да 19 чэрвеня ўключна.

Усяго ў рамках першага этапу прыярытэтнай рэгістрацыі было атрымана больш 7 000 заявак, з іх больш за 6 000 – заяўкі ад дзяржаўных органаў і арганізацый.

Колькасць заявак не пакінула сумненняў у тым, што новая даменная зона запатрабавана карыстальнікамі. Кірылічныя даменныя зоны ўжо ёсць у нашых суседзяў: Расiя стала ўладальніцай дамена на кірыліцы .РФ ў 2009 годзе, Украіна атрымала дамен .УКР двума гадамі пазней. Для нас было важна не адставаць ад сусветных трэндаў развіцця даменных зон і прапанаваць беларускаму сегменту сеткі інтэрнэт ўласную кірылічную зону, якая адкрые перад карыстальнікамі новыя магчымасці».

– тэхнічны адміністратар даменных зон .BY i .БЕЛ.

На сённяшні дзень адобрана больш за 2 000 заявак ад дзяржаўных органаў і арганізацый і больш за 800 – ад іншых заяўнікаў. Для таго каб стаць паўнапраўнымі ўладальнікамі даменаў, апошняе, што ім неабходна зрабіць: зрабіць аплату рэгістрацыі выбраным рэгістратару.

Другі этап прыярытэтнай рэгістрацыі праходзіць у фармаце дабрачынных аўкцыёнаў на сайте auction.cctld.by . Атрыманыя ад продажу першых беларускіх даменаў сродкі (за выключэннем кошту рэгістрацыі даменнага імя) будуць пералічаныя дзіцячым дамам па ўсёй краіне. Бліжэйшы этап аўкцыёнаў стартуе 22 чэрвеня ў 12:00.

З 1 кастрычніка рэгістрацыя даменаў .БЕЛ будзе адкрыта для ўсіх жадаючых.