17 мая ў Мінску ўпершыню адбудзецца Форум па кіраванні інтэрнэтам

17 мая ў Мінску ўпершыню адбудзецца Форум па кіраванні інтэрнэтам

Форумы па кіраванні інтэрнэтам праходзяць пры падтрымцы ААН у больш чым 30 краінах свету. У 2016 годзе да іх ліку далучыцца і Беларусь.

Форум па кіраванні інтэрнэтам стане першай пляцоўкай для шматбаковага дыялогу, мэтай якога з'яўляецца пошук лепшых ідэй для развіцця Байнэту. Удзельнікі форуму абмяркуюць бягучы стан спраў у нацыянальным сегменце сеткі і выкажуць сваё бачанне таго, як павінен развівацца інтэрнэт у Беларусі.

Арганізатарамі форуму выступаюць тэхнічны адміністратар даменаў .BY і .БЕЛ і адміністратар даменаў .BY і .БЕЛ (Аператыўна-аналітычны цэнтр пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь).

Да гэтага ў нашай краіне не было пляцоўкі, на якой усе зацікаўленыя бакі маглі б у камфортнай абстаноўцы абмеркаваць функцыянаванне і развіццё інтэрнэту ў краіне. Ідэя правядзення гэтага форуму заключаецца ў тым, каб умацаваць партнёрства ўлады, бізнесу і грамадства ў вырашэнні пытанняў, ад якіх залежыць развіццё інтэрнэту ў Беларусі.

 тэхнічны адміністратар даменных зон .BY і .БЕЛ.

Форум па кіраванні інтэрнэтам у Мінску праходзіць пры падтрымцы ICANN (Карпарацыі па кіраванні даменнымі імёнамі і IP-адрасамі) і RIPE NCC (Сеткавага каардынацыйнага цэнтра Еўрапейскага рэгіянальнага рэестра IP-адрасоў).

На форуме выступяць:

shedko.png

Дзмітрый Шэдко

першы намеснік Міністра сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь

jakushev.png

Міхаіл Якушаў

віцэ-прэзідэнт ICANN па сувязях з Расiйскай Федэрацыяй, краінамі СНД і Усходняй Еўропы

marinichev.png

Дзмітрый Марынічаў

інтэрнэт-амбудсмен пры прэзідэнце Расійскай Федэрацыі

vorobjev.png

Андрэй Вараб'ёў

дырэктар Каардынацыйнага цэнтра нацыянальнага дамена сеткі Інтэрнэт (адміністратар даменаў .RU і .РФ)


і іншыя беларускія і міжнародныя эксперты ў галіне інтэрнэту.

Сярод тэм, якія будуць абмяркоўвацца падчас форуму:

  • Эфектыўнае ўзаемадзеянне паміж дзяржавай і грамадствам у інтэрнэце;
  • Бяспека ў інтэрнэце;
  • Інтэрнэт-гандаль;
  • Сацыяльна-значныя праекты ў інтэрнэце.

Таксама ў рамках форуму адбудуцца студэнцкія дэбаты, дзякуючы якім сваю пазіцыю па пытаннях форуму змогуць выказаць студэнты беларускіх ВНУ.

У форуме прымуць удзел прадстаўнікі ўлады, бізнесу, некамерцыйных арганізацый, правайдэраў паслуг сувязі, ВНУ, медыя і ўсе, хто цікавіцца будучыняй Байнэта.

Жадаеце далучыцца да іх ліку? Рэгіструйцеся на старонцы igf.by! Удзел у форуме бясплатны.