Нацыянальная даменная зона Беларусі: версія 2023
beCloud падвёў вынікі развіцця нацыянальнай даменнай зоны Беларусі за 2023 год.
Аптымістычна - менавіта так у цэлым можна ахарактарызаваць 2023 для нацыянальнай даменнай зоны Беларусі. Найперш таму, што летась пасля двухгадовага спаду пачаўся рост даменнай прасторы краіны.
Нагадаем, нацыянальная даменная зона Беларусі ўключае дзве зоны – «.by» і «.бел». З пачатку 2023 года ў іх было зарэгістравана больш за 26 560 новых даменаў: у даменнай зоне «.by» – 22 733 дамена, у «. бел» – 3 827 даменаў. Як бачым, галоўным "лакаматывам" росту ў 2023-м, як і мінулыя гады, сталі дамены ў зоне «.by».
Выключаных з базы даных за мінулы год было 23 487 даменаў («.by» - 21 240; «.бел» - 2 247).
У выніку рост нацыянальнай даменнай зоны за 2023 г. склаў больш за 3 000 даменаў другога ўзроўню або 2%.
Рэгістрацыя новых даменных імёнаў у зонах .by і .бел у 2022 і 2023 гадах
І па стане на 31 снежня 2023 года агульная колькасць актыўных даменаў другога ўзроўню дасягнула 149 589 («.by» - 132 769 даменаў, «.бел» - 16 820 даменаў).
Самымі актыўнымі месяцамі па рэгістрацыі даменаў сталі кастрычнік (3534 даменаў у месяц), сакавік (2426 даменаў у месяц), люты (2409 даменаў у месяц) і лістапад (2039 даменаў за месяц).
На Мінск і Мінскую вобласць прыпадала каля 2\3 ад усіх зарэгістраваных у 2023 годзе даменных імёнаў. У астатніх рэгіёнах долі зарэгістраваных даменаў размеркаваліся цалкам раўнамерна.
Статыстыка даменных імёнаў па абласных цэнтрах Рэспублікі Беларусь
Характэрна, што дастаткова шмат даменаў у Байнэце рэгіструецца і нерэзідэнтамі Рэспублікі Беларусь. Так, даменныя імёны ў нашай нацыянальнай даменнай зоне зарэгістраваны прадстаўнікамі 98 краін!
На сёння ў ТОП-4 самых актыўных замежных "кліентаў" уваходзяць Расія, Кітай, Германія і ЗША.
Уладальнікі-нерэзідэнты даменных імёнаў у зонах .by і .бел
Таксама ў пуле краін, прадстаўнікамі якіх зарэгістраваны дамены ў нацыянальнай даменнай зоне Беларусі, шмат еўрапейскіх дзяржаў і краін Азіі, дзяржавы Блізкага Усходу і Амерыкі.
Летась beCloud, як тэхнічны адміністратар нацыянальнай даменнай зоны, распрацаваў і запусціў абноўленае ядро рэестра даменнай прасторы Беларусі.
Акрамя таго, у 2023 годзе аператар працягнуў правядзенне дабрачынных аўкцыёнаў даменных імёнаў. Дабрачынны аўкцыён даменных імёнаў - гэта продаж даменаў, якія сталі вольныя (выключаныя з рэестра нацыянальнай даменнай зоны) з-за нейкіх прычын, з мэтай аднаўлення іх функцыянавання, а таксама для аказання матэрыяльнай дапамогі дзіцячым дамам Беларусі.
Летась прайшло 17 такіх таргоў: з 16 студзеня па 19 снежня. Вынік - рэгістрацыя 496 даменных імёнаў («.by» - 484 дамена, «.бел» - 12 даменных імёнаў). Пры гэтым, у дзіцячыя дамы па выніках усіх этапаў таргоў у якасці ахвяраванняў было пералічана 81 420 беларускіх рублёў.