Становімся дарослымі і расцём: сёння дамену .БЕЛ - 11 гадоў!

domain zone .БЕЛ

Сёння спаўняецца 11 гадоў з дня, калі дамен .БЕЛ быў дэлегаваны Рэспубліцы Беларусь. Нацыянальныя дамены ідэальна падыходзяць для факусіроўкі на лакальным бізнэс-рынку, а выкарыстанне некалькіх даменаў, напрыклад як у нашым выпадку – лацінка і кірыліца, значна пашырае магчымасці і зніжае рызыкі.

Выкарыстанне некалькіх нацыянальных даменаў верхняга ўзроўню (ccTLD) для адной краіны - гэта стратэгія, якая звычайна спалучае ў сабе тэхнічную гнуткасць і культурную ідэнтычнасць. У ліку галоўных набыццяў - гэта інклюзіўнасць і павышэнне адмоваўстойлівасці нацыянальнай сеткі. Плюсы ад з'яўлення яшчэ аднаго нацыянальнага дамена для ўсіх відавочныя: для грамадзян - гэта зразумелыя адрасы на роднай мове і прастата іх уводу, для бізнесу - свабодныя кароткія імёны і абарона таварных знакаў, для дзяржавы - стабільнасць працы, лічбавы суверэнітэт і папулярызацыя нацыянальнай культуры.

Малады кірылічны дамен Беларусі. БЕЛ запатрабаваны пераважна буйнымі беларускімі брэндамі, дзяржаўнымі арганізацыямі, сацыяльнымі праектамі, прадпрымальнікамі і фізічнымі асобамі для стварэння запамінальных сайтаў, арыентаваных на мясцовую аўдыторыю і паляпшэння бачнасці ў пошукавых сістэмах.

Падводзячы вынікі 2025 года, мы адзначылі прыемны рост: па стане на 31 снежня рэестр даменнай зоны. БЕЛ налічваў 15 тысяч 456 імёнаў і за мінулы год прырос на 455 даменаў. Найбольшая колькасць рэгістрацый адбылося ў ліпені – 398, найменшая - у лістападзе – 135.

Статистика
Цікавыя факты:
  • большасць, а дакладней больш за 80% даменных імёнаў рэестра. БЕЛ зарэгістравана ў горадзе Мінску і Мінскай вобласці
  • уладальнікамі зарэгістраваных даменаў з'яўляюцца не толькі беларускія арганізацыі і грамадзяне, але і нерэзідэнты Рэспублікі Беларусь з 33 краін. У ТОП-3 уваходзяць Кітай, Расія, ЗША
  • па стане на пачатак лютага 2026 года колькасць самых кароткіх двухсімвольных даменаў у зоне .БЕЛ – 189, самым доўгім з'яўляецца дамен, які складаецца з 48 сімвалаў – устранение-засоров-прочистка-канализации-могилев.бел

Нацыянальную даменную зону .БЕЛ за яе ўнікальнасць і самабытнасць можна аднесці да нацыянальнага здабытку Рэспублікі Беларусь. Гэта не толькі месца для рэгістрацыі даменаў, але і лічбавае асяроддзе, у якім прасоўваецца беларуская мова і культура ў анлайн-прасторы. І яе развіццё залежыць шмат у чым ад нас - беларусаў. Важна актыўна ўдзельнічаць у яе станаўленні, ствараючы якасны кантэнт і падтрымліваючы айчынныя праекты.

Віншуем .БЕЛ з 11-годдзем і жадаем росквіту і росту!